3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка правёў перамовы з губернатарам Разанскай вобласці Расіі
Пра кааперацыю з адным з цэнтральных рэгіёнаў Расіі ішла размова ў Палацы Незалежнасці 16 сакавіка. Разанская вобласць падобная на Беларусь па кампетэнцыях у прамысловай сферы і па пунктах росту ў аграрнай. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўніцтва вобласці бачаць вялікі патэнцыял у развіцці новых сумесных праектаў. Актыўна ідзе абмеркаванне працы ў фармацэўтыцы і транспарце, не гаворачы ўжо пра павелічэнне аб'ёмаў тавараабароту. Аляксандр Лукашэнка ставіць канкрэтныя задачы.
Разанская вобласць - гэта Цэнтральная Расія. Ад Масквы ўсяго 2,5 гадзіны на машыне, па расійскіх мерках, гэта недалёкі ад сталіцы рэгіён. Вядомы ён сваёй сельскай гаспадаркай і прамысловымі кластарамі. Тут шмат у чым дапамагае геаграфія. Урадлівыя землі, лесастэпавая зона і выкапні (вапнякі, гліны, пяскі) - усё гэта ёсць у цэнтральнай частцы Расіі (больш падрабязна - глядзіце відэа).















