3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назваў галоўнай прычынай сустрэчы кадравае пытанне ва Узброеных Сілах і прапанаваў міністру абароны абмеркаваць гэту тэму. "Калі на канкрэтным участку (мы гэта ведаем з вопыту) нармальны чалавек, значыць, там і сітуацыя будзе нармальная. Калі не той чалавек - бяда. Мы з вамі дамаўляліся, што вы сур'ёзна падумаеце, з кім вы будзеце далей служыць. Гэта прычына нашай сустрэчы і размовы", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Віктара Хрэніна.
Яшчэ адной тэмай, якую кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з міністрам абароны, стала нядаўняя маштабная праверка Узброеных Сіл. Як адзначыў беларускі лідар, па выніках гэтай праверкі ў абаронным ведамстве Беларусі адбылася сур'ёзная размова.
"Я чакаў, калі вы самі там разберацеся ў добрых рэчах і недахопах (іх заўсёды хапае). Але мы асабліва і не ўтойвалі тыя недахопы, якія бываюць у арміі. Я вырашыў, што нам утойваць гэтыя недахопы не трэба, але і напаказ мы іх асабліва не выстаўлялі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Не бывае так, што пра Узброеныя Сілы недзе дрэнна кажуць. Але мы гэта больш адкрыта рабілі, чым кіраўніцтва іншых краін. Мусіць, гэта і правільна: людзі павінны бачыць, што мы нічога ўтойваць не будзем".















