3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лукашэнка расказаў, хто пасля яго будзе Прэзідэнтам Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT адказаў на пытанне, хто будзе кіраваць краінай пасля яго, паведамляе БЕЛТА.
Журналіст падчас размовы агучыў пытанні, якімі, паводле яго слоў, задаюцца на Захадзе: ці ва ўсіх у Беларусі ёсць магчымасць прэтэндаваць на тое, каб стаць яе наступным лідарам, ці за такія спробы караюць? "І што будзе з Беларуссю пасля Лукашэнкі?" - удакладніў ён.
"Гэта толькі неразумныя людзі на Захадзе могуць так разважаць", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вырашаць пытанне, каму кіраваць краінай, будзе толькі беларускі народ. "Вось як ён вырашыць, так і будзе. Я ж памятаю, калі мяне першы раз выбіралі. Гэта было рашэнне беларускага народа. І я тады атрымаў 80,3 % галасоў, - звярнуў увагу ён. - Народ сцяной за мяне стаяў. Працэнты былі вялікія".
"Таму я, памятаючы гэта, буду ісці такім шляхам. Не хоча народ - сілком не будзеш любы, як у нас гавораць", - дадаў кіраўнік краіны.
Ён выказаў упэўненасць, што ў Беларусі шмат добрых, талковых людзей, якія ў перспектыве могуць узначаліць дзяржаву.















