3.77 BYN
2.82 BYN
3.19 BYN
У Палацы Незалежнасці стартавала выстава "Геаграфія сяброўства"
У Палацы Незалежнасці пачала працу выстава "Геаграфія сяброўства", прымеркаваная да галоўнага дзяржаўнага свята краіны - Дня Незалежнасці.
Частка калекцыі часова пераехала з Музея падарункаў у Залу ўрачыстых цырымоній. У экспазіцыі прадэманстравана больш за 70 падарункаў Прэзідэнту Беларусі ад лідараў 40 дзяржаў. Гэта знакавыя прадметы, уручаныя Аляксандру Лукашэнку падчас дзяржаўных візітаў, міжнародных сустрэч і перамоў. Калекцыя дэманструе, як дыпламатыя, традыцыі гасціннасці і павагі ўвасабляюцца ў памятных дарах.
У экспазіцыю ўвайшлі творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, памятныя сувеніры, вырабы народных майстроў, сімвалы нацыянальнай спадчыны і ўнікальныя мастацкія работы. Асобны блок займаюць падарункі з Расіі і Кітая. Яркія колеры, складанасць апрацоўкі каменя і дрэва можна ўбачыць у вырабах ручной працы з афрыканскіх краін. А там, дзе шмат золата і серабра, - раскошныя прадметы з краін Блізкага Усходу.
Выстава "Геаграфія сяброўства" будзе радаваць гасцей Палаца Незалежнасці як мінімум месяц.















