3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка - замежным паслам: Нягледзячы на націск звонку, мы прапануем сябрам усё самае лепшае

Беларусь зусім іншая, чым яе часта спрабуюць паказаць, выкарыстоўваючы толькі чорныя фарбы і паток негатыву, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас прыняцця даверчых грамат паслоў замежных краін, піша БЕЛТА.
"Вы будзеце мець магчымасць не раз пераканацца, што Беларусь зусім іншая, чым яе часта спрабуюць паказаць, выкарыстоўваючы толькі чорныя фарбы і паток негатыву. Насуперак заходнім стэрэатыпам мы паспяхова развіваемся. Нягледзячы на націск звонку, усебакова павышаем свой патэнцыял, прапануем нашым сябрам і партнёрам усё самае лепшае, напрацаванае дзясяткамі гадоў, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Паверце, там, дзе нам не прад'яўляюць ультыматумы, дзе не дыктуюць умовы, дзе мы бачым супадзенне поглядаў і ўяўленняў, не перашкодзіць ні адлегласць, ні розныя веравызнанні або культурныя традыцыі, каб дамовіцца, - адзначыў беларускі лідар. - Мова павагі і адкрытасці ўніверсальная. Для яе не патрэбны перакладчык. Яе разумеюць на ўсіх кантынентах. Патрэбныя толькі добрая воля і, як гавораць у нас у народзе, не трымаць каменя за пазухай".
"Палітыка міралюбнасці, добрасуседства, сумленнасці наканавана нашай гісторыяй. За ўсе папярэднія стагоддзі свой ліміт войнаў і турбулентнасці беларусы вычарпалі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.