3.69 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Лукашэнка заявіў, што сучасны светалад павінен будавацца на фундаменце памяці аб Перамозе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Памяць аб Перамозе - гэта фундамент, на якім павінен будавацца сучасны светалад. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў фармаце "ШАС плюс", паведаміла БЕЛТА.
"Зараз, калі гісторыю спрабуюць сказіць, а гераічнасць нашых продкаў - забыць, мы асабліва ўсведамляем: памяць аб Перамозе - гэта фундамент, на якім павінен будавацца сучасны светалад", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.