3.66 BYN
3.06 BYN
3.60 BYN
Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі АПК і калектывы шасці сельгаспрадпрыемстваў

Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі аграпрамысловага комплексу і калектывы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 верасня, паведамляе БЕЛТА.
За значны ўнёсак у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі АПК Мінскага раёна і Мінскай вобласці, а таксама калектывы работнікаў шасці сельгаспрадпрыемстваў: СВК "Асавецкі" Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна і СВК "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, ААТ "Бягомльскае" Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, ААТ "Атор" Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці і ААТ "Гарадзілава" Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.