3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Татарстана абмеркавалі захаванне гістарычнай памяці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Мініханаў падчас сустрэчы ў Мінску абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці і праведзены ў Казані знакавы канцэрт-рэквіем з удзелам беларускіх артыстаў, піша БЕЛТА.
"Я вам вельмі ўдзячны за тое, што вы ў цэнтры Расіі прынялі нашых артыстаў з вялікім канцэртам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Гэта трэба бачыць. Мы шмат мерапрыемстваў праводзім. Але гэта нейкі лікбез быў нам. Як трэба ўсё ж такі, каб гэта ўсё лажылася…" - заўважыў Рустам Мініханаў.
"Мы ведалі, куды мы едзем. Мы ведалі, што там проста прахадным чынам не абысціся. Я ў гэта быў сур'ёзна паглыблены. Калі быў у Казані, мы зразумелі, што Расія вельмі добра гэта ўспрымае", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася БЕЛТА, у канцы красавіка ў Казані адбыўся канцэрт-рэквіем "Кожны трэці". У звароце да яго ўдзельнікаў Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта мерапрыемства - гімн лёсу няскоранага народа.















