3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў і ветэранаў друку з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў друку з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень друку - гэта свята таленавітых і неабыякавых людзей, якія выбралі справай свайго жыцця адказную работу ў прэсе, паліграфіі і выдавецкай сферы.
"Найбагацейшая гісторыя беларускага друкаванага слова пачалася 500 гадоў таму з унікальнай Бібліі Францыска Скарыны, развівалася і мацнела, праходзячы з народам усе вехі яго няпростага шляху. Сёння нас па праве можна назваць адной з самых чытаючых нацый у свеце. У краіне штогод выходзяць і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю больш як 20 мільёнаў экзэмпляраў новых кніг і сотні перыядычных выданняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка назваў прыемным, што за кнігай, газетай, часопісам заўсёды стаяць дасведчаныя прафесіяналы, сапраўдныя патрыёты, якія памнажаюць і перадаюць маладым аўтарам і журналістам лепшыя айчынныя традыцыі: аб'ектыўнасць, сумленнасць, этычнасць, вернасць агульначалавечым ідэалам і дзяржаўным інтарэсам.
"Перакананы, і надалей кожнае ваша слова будзе накіравана на захаванне міру і згоды на гэтай зямлі, стварэнне шчаслівай будучыні для ўсіх жыхароў любімай Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам друку добрага здароўя, вострага пяра, невычэрпнага творчага натхнення і высокіх тыражоў.















