3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Прэзідэнт Беларусі зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей Савета Федэрацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскі Федэрацыі, піша БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы сустрэла старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. Беларускі лідар уручыў ёй букет кветак.
"Паважаная Валянціна Іванаўна! Паважаныя сенатары Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі! Рады сустрэчы ў сценах Савета Федэрацыі. Высока цаню ваш значны ўклад ва ўмацаванне сяброўства і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, вашы нястомныя намаганні па развіцці супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі дзвюх краін", - гаворыцца ў запісе ў кнізе ганаровых гасцей.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што суладная сумесная работа парламентарыяў будзе прырастаць новымі ініцыятывамі і праектамі, спрыяць эфектыўнаму раскрыццю патэнцыялу міжрэгіянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, павышэнню дабрабыту людзей. "Усё гэта робіць наш Саюз больш моцным", - упэўнены Прэзідэнт Беларусі.