3.72 BYN
2.99 BYN
3.48 BYN
Супрацоўніцтва Беларусі і Чэлябінскай вобласці з патэнцыялам на мільярд долараў
Патэнцыял прамысловы і аграрны, дзякуючы якім тавараабарот можа дарасці да мільярда долараў. У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт 11 жніўня прыняў дэлегацыю Чэлябінскай вобласці Расіі. Гэта край, які багаты прыроднымі выкапнямі.
Паўднёвы Урал вядомы як прамысловы цэнтр, дзе працуе нямала беларускіх кампаній і беларускіх машын. Кар'ерныя самазвалы Белазы тут ведаюць вельмі добра і гэты вектар супрацоўніцтва плануюць развіваць, дадаўшы кампетэнцыі ў аграсектары. У Чэлябінску паспяхова вырошчваюць збожжавыя, таму ёсць цікавасць і да нашай сельгастэхнікі, і да тэхналогій.
Да моманту перамоў у Палацы Незалежнасці госці з Чэлябінска ў Беларусі былі ўжо 4 дні. Наведалі заводы. Акцэнт гэтым разам зрабілі на Гомель як лакацыю найбуйнейшых вытворцаў сельгастэхнікі (падрабязнасці ў відэа).