3.83 BYN
2.82 BYN
3.28 BYN
У Палацы Незалежнасці праходзяць перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Ганы
У Палацы Незалежнасці ў Мінску праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Ганы Аляксандра Лукашэнкі і Джона Драмані Махамы, перадае БЕЛТА.
Перагаворам лідараў дзвюх краін папярэднічае ўрачыстая цырымонія афіцыйнай сустрэчы, прадугледжаная пратаколам для афіцыйных візітаў на вышэйшым узроўні.
На перагаворах Аляксандр Лукашэнка і Джон Драмані Махама перш за ўсё абмяркуюць праекты ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а менавіта - комплекснай механізацыі сельскай гаспадаркі Ганы, умацавання яе харчовай бяспекі. Лідары краін таксама разгледзяць перспектывы ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы па такіх прыярытэтных напрамках, як адукацыя і медыцына.
Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, якія пашыраць і ўмацуюць двухбаковую дагаворна-прававую базу ў розных сферах.
Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі двухбаковых адносін. Развіццё супрацоўніцтва з Ганай ажыццяўляецца ў рамках пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі комплекснай задачы па наладжванні ўзаемавыгадных кантактаў з перспектыўнымі партнёрамі на Афрыканскім кантыненце.















