3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Свята міру і добрасуседства працягваецца - Аўгустоўскі канал збірае сяброў
ХV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур завяршыўся. Але свята сяброўства на гасціннай гродзенскай зямлі працягваецца.
Уся ўвага 7 чэрвеня нададзена Аўгустоўскаму каналу. У праграме яшчэ адно тэатралізаванае шэсце, выступленні творчых калектываў і гастрафэст страў з цёртай бульбы.
Для выгады гасцей свята з Гродна на Аўгустоўскі канал былі арганізаваны дадатковыя аўтобусы. Ёсць трансфер і назад. Пачаліся мерапрыемствы ў 12:00 і завершацца бліжэй да 20:00. Фішка гэтага свята - вясельныя традыцыі. Абсалютна кожны раён Гродзенскай вобласці прадставіў свае.
Тут жа праходзіць абласны фестываль "Скарбы Гродзеншчыны". Асноўная тэма - вобраз жанчыны-маці, захавальніцы сям'і.
На працягу дня будзе праходзіць гастрафэст пад адкрытым небам. Будуць карміць дранікамі і іншымі стравамі з бульбы. Падрыхтавацца тым, хто аддае перавагу сасіскам, - запланавана спаборніцтва па іх паяданні.















