3.83 BYN
2.82 BYN
3.28 BYN
Беларусь і Куба зверылі гадзіннікі і абмеркавалі перспектывы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны. Ігар Сергеенка адзначыў, што Мінск надае важнае значэнне ўмацаванню адносін з Гаванай.
Перспектывы ёсць у аграрным сектары. Таксама кубінскія партнёры зацікаўлены ў нарошчванні імпарту беларускіх медыкаментаў і развіцці супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання.
Абмеркавалі і няпростую сітуацыю вакол Кубы, як нагнятаецца становішча. Беларускі бок нязменны ў сваёй падтрымцы. Спікер заявіў, што ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы зараз урад рыхтуе адпраўку гуманітарнага грузу з прадукцыяй сельскай гаспадаркі і лекамі.















