3.76 BYN
2.94 BYN
3.44 BYN
Ізраіль пачаў ваенную аперацыю супраць хусістаў, атакаваўшы цэлі ў Сірыі, Емене і Ліване
Ізраіль пачаў ваенную аперацыю супраць хусістаў: мінулай ноччу пад ракетна-бомбавую атаку трапілі аб'екты партовай і энергетычнай інфраструктуры Емена.
У порце Хадэйда былі знішчаны сховішчы дызельнага паліва, паведамляецца пра некалькі загінуўшых і дзясяткі параненых. Ізраіль абвясціў гэту аперацыю адказам на ўдар балістычнай ракетай па аэрапорце Бэн-Гурыён. ЦАХАЛ бамбіў Паўднёвы Ліван і паўночена-заходнюю Сірыю.
Стала вядома таксама, што Ізраіль падрыхтаваў да рэалізацыі план акупацыі сектара Газа. Мяркуецца, што ЦАХАЛ зойме ўсю тэрыторыю палесцінскага анклава, пасля чаго атрымае магчымасць цалкам зачысціць рэгіён ад структур ХАМАС.