3.35 RUB
3.47 USD
3.62 EUR
Колькасць загінуўшых у выніку наезду аўтамабіля на пешаходаў у Новым Арлеане павялічылася да 15
Колькасць ахвяр тэракта ў Новым Арлеане павялічылася да 15, яшчэ 35 чалавек пацярпелі. Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіў тэлеканал CBS.
Напад адбыўся ў сераду, 1 студзеня. Грузавік урэзаўся ў людзей, якія адзначалі Новы год на Бурбон-стрыт. Паводле завестак улад, меркаваны злачынец дзейнічаў наўмысна. Пасля наезду, выскачыўшы з машыны, вадзіцель адкрыў агонь па людзях.
У афіцыйнай заяве ФБР гаворыцца, што здарэнне расследуецца як тэракт. У Федэральным бюро расследаванняў пацвердзілі гібель меркаванага злачынца - ён быў застрэлены паліцыяй. Зламыснікам аказаўся 42-гадовы грамадзянін ЗША Шамсудзін Джабар, былы вайсковец з штата Тэхас. У раёне атакі былі таксама знойдзены выбуховыя прыстасаванні.
Крыніцы CNN раней паведамілі, што ў выканаўца быў пры сабе флаг ІДІЛ. А паводле звестак Fox News, у справе ёсць яшчэ як мінімум 4-5 падазроных.
Прэзідэнт
Усе
Палітыка
Усе
Грамадства
Усе
У свеце
Усе
Рэгіёны
Усе
Здарэнні
Усе