3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Легкавое аўто сутыкнулася з аўтобусам у Гомелі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ў Гомелі: легкавушка сутыкнулася з аўтобусам. Паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы вадзіцель аўто Mazda ехаў у бок вёскі Бярозкі і з-за ўмоў надвор'я на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем.
Хлопец выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам. Вадзіцеля легкавушкі заціснула ў салоне, самастойна выбрацца ён не змог, таму спатрэбілася дапамога МНС. Пацярпелага на хуткай павезлі ў бальніцу.















