3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Беларусь і Кыргызстан падпішуць 20 кантрактаў на 5 млн долараў

Беларусь і Кыргызстан маюць намер нарасціць гандаль да 500 млн долараў к 2030 году. 5 чэрвеня аб гэтым заявіў беларускі прэм'ер Аляксандр Турчын на адкрыцці бізнес-форуму ў Бішкеку. Урадавая дэлегацыя гэтымі днямі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кыргызстане.
У рамках форуму запланаваны шматлікія дзелавыя перамовы. Па выніках плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў на суму больш чым 5 млн долараў.
Бізнес-форум ужо стартаваў. На пляцоўку прыбылі прадстаўнікі дзелавых колаў. Самая галоўная частка гэтага мерапрыемства - пленарнае пасяджэнне з удзелам прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Маштаб сустрэчы сапраўды салідны. З Мінска ў Бішкек прыехалі прадстаўнікі каля 30 буйных беларускіх кампаній прыватнага і дзяржаўнага сектара. Кыргызскі бізнес прадстаўляюць каля 90 прадпрыемстваў. Галоўная мэта сённяшніх мерапрыемстваў не проста абмяняцца кантактамі, а выйсці на канкрэтныя пагадненні.
Чакаецца падпісанне каля 20 двухбаковых дакументаў: і мемарандума аб намерах, і розных кантрактаў.
І як стала вядома, Беларусь і Кыргызстан ствараюць дзелавы савет. Пагадненне ўжо падпісана. Гэта стане чарговым крокам па ўмацаванні бізнес-сувязяў паміж краінамі.















