3.78 BYN
3.00 BYN
3.38 BYN
У Пружанах каля мемарыяла "Помнік спаленым вёскам" прайшоў мітынг-рэквіем
Даніну павагі да подзвігу тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць, аддалі ўдзельнікі міжнароднага прабегу "Дарога Вялікай Перамогі". Яго арганізавала рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Патрыёты Беларусі". З 4 мая ўдзельнікі аўтапрабегу наведалі Ржэў, Смаленск, Оршу, Брэст і іншыя населеныя пункты Беларусі і Расіі.
У Пружанах каля мемарыяла "Помнік спаленым вёскам" яны правялі мітынг-рэквіем. Журботны спіс налічвае 628 населеных пунктаў. Многія вёскі так і не былі адноўлены.