3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Эй-бі-сі: Ізраіль каля 15 гадоў планаваў аперацыю па падрыве пейджараў у Ліване
Новыя падрабязнасці рэзананснай ваеннай аперацыі Ізраіля. Паводле інфармацыі Эй-бі-сі, Тэль-Авіў рыхтаваўся да падрыву пейджараў у Ліване на працягу 15 гадоў.
Выданне адзначае, што пра гэта ведалі ў ЗША. ЦРУ доўгі час не хацела звяртацца да такой тактыкі, бо рызыка для невінаватых грамадзян была занадта высокай.
Для аперацыі былі створаны падстаўныя кампаніі, дзякуючы чаму супрацоўнікам ізраільскай разведкі ўдалося вырабіць узрыванебяспечныя прыёмнікі персанальнай сувязі.
Нагадаем, у выніку дэтанацыі пейджараў у Ліване загінула больш за 30 чалавек, пацярпела парадку 4 тыс.