3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Прэзідэнт: Дзякуючы супрацоўніцтву рэгіёнаў Беларусь і Расія захавалі цёплыя дружалюбныя адносіны
Форум рэгіёнаў сабраў прадстаўнікоў абласцей і суб'ектаў федэрацыі Беларусі і Расіі ў Мінску. Гэта выдатная пляцоўка для абмеркавання сотні новых магчымасцей.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, дзякуючы прамому супрацоўніцтву рэгіёнаў дзяржавы захавалі цёплыя сяброўскія адносіны. А беларуска-расійскае адзінства сёння ніякая знешняя сіла не здольная разбурыць.
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчы са спікерам Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка (менавіта пад куратарствам нашых парламентарыяў развіваюцца рэгіянальныя кантакты).
Тое, што Беларусь гатовая і далей працаваць з Маскоўскай вобласцю, было пацверджана ўжо на сустрэчы з губернатарам. Прагучалі і важныя заявы Прэзідэнта наконт апошніх інсінуацый і жадання ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай, а таксама кантактаў з прадстаўнікамі Зяленскага (гл. відэа).















