3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Польшча ўзводзіць бар'ер на мяжы ўздоўж ракі Буг
Польшча ўзводзіць бар'ер на мяжы ўздоўж ракі Бугnews.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7163224f-886a-4cce-abbd-ca857d3aa94d/conversions/2d437869-68e6-4f4f-a56f-23700265d3b9-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7163224f-886a-4cce-abbd-ca857d3aa94d/conversions/2d437869-68e6-4f4f-a56f-23700265d3b9-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7163224f-886a-4cce-abbd-ca857d3aa94d/conversions/2d437869-68e6-4f4f-a56f-23700265d3b9-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7163224f-886a-4cce-abbd-ca857d3aa94d/conversions/2d437869-68e6-4f4f-a56f-23700265d3b9-xl-___webp_1920.webp 1920w

Польскае пагранічнае ведамства паведаміла, што ўздоўж ракі Буг пачалося ўзвядзенне высокатэхналагічнай электроннай загароды.
Афіцыйная Варшава заяўляе, што на 172-кіламетровым участку мяжы ўсталююць 1800 слупоў. На іх размесцяць 4,5 тыс. камер дзённага і начнога бачання. Аснасцяць электронную загароду таксама цеплавізарамі і рознымі спецыяльнымі датчыкамі.
Пакуль праводзіцца расчыстка падлеска. Работы прадоўжацца каля года і толькі па гэтым артыкуле будуць каштаваць польскаму бюджэту 70 млн еўра.
Пра эфектыўнасць высокатэхналагічнай загароды пакуль застаецца толькі меркааваць. Мінулая, якая таксама каштавала сотні мільёнаў еўра, аказалася абсалютна бескарыснай і зараз адправілася на злом.