3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Эстоніі адкрылі новую ваенную базу
На поўдні Эстоніі адкрылі новую ваенную базу. Комплекс прызначаны для размяшчэння Сіл абароны краіны, а таксама вайскоўцаў з краін-саюзніц, у тым ліку ЗША.
Выкарыстоўваць яго плануюць, як заяўлена, у адпаведнасці з абарончымі планамі НАТА.
База складаецца з 14 будынкаў і можа змясціць да тысячы салдат. Яны будуць размяшчацца там на пастаяннай аснове або часова - як для вучэнняў у мірны час, так і "у крызісных сітуацыях".