3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Ізраіль атакуе тэрыторыю Лівана
Ізраіль пачаў удары па аб'ектах па ўсім Ліване. Паведамляецца аб ліквідацыі аднаго з ключавых камандзіраў "Хезбалы" і іншых высокапастаўленых прадстаўнікоў руху ў Бейруце.
Таксама ў выніку атак загінулі не менш за 20 чалавек, 50 пацярпелі. На поўдні краіны ў выніку ўдару ў жылы дом не стала 7 чалавек адной сям'і. На фоне эскалацыі адукацыйныя ўстановы Лівана адмянілі заняткі.
У ЦАХАЛ заяўляюць: "Хезбала" раней адкрыла агонь па яўрэйскай дзяржаве, і армія не дазволіць пагражаць краіне і жыхарам паўночных раёнаў. Там таксама заклікаюць жыхароў населеных пунктаў на поўдні і ўсходзе Лівана эвакуіравацца.
"Хезбала" называе свае дзеянні "законным актам самаабароны" і патрабуе спынення ізраільска-амерыканскіх удараў і вываду ізраільскіх войскаў з ліванскіх тэрыторый.















