3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Карціна Марка Шагала стала самым дарагім лотам на аўкцыёне ў Ганконгу - сума ўражвае
У Ганконгу прайшоў Вячэрні аўкцыён сучаснага мастацтва. Адным з яго топаў апынулася карціна Марка Шагала. Работа віцебскага мастака стала самым дарагім прададзеным лотам вечара.
Шагал напісаў "Вясновыя кветкі" ў 1930 годзе. Карціна прыцягнула двух калекцыянераў, якія знаходзіліся ў зале аўкцыённага дома. Гандаль прадоўжыўся амаль дзве хвіліны. У выніку стаўкі на работу Марка Шагала спыніліся на адзнацы больш як 3,5 млн. долараў
З улікам камісіі аўкцыённага дома новы ўладальнік заплаціў за работу віцебскага мастака амаль 4,5 млн долараў.