3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Літва прапаноўвае Польшчы пашырыць новы палігон на дзве краіны
Літва прапанавала Польшчы мілітарызаваць Сувалкскі калідор - вузкую палоску зямлі паміж дзвюма краінамі, якая цягнецца ад мяжы Беларусі да мяжы Калінінградскай вобласці.
Нядаўна Вільнюс выдзеліў 100 млн еўра на стварэнне там буйнога палігона: Варшаве прапаноўваюць пашырыць яго, уключыўшы свае землі. Наўседа лічыць, што гэта будзе ўнікальнай у рамках НАТА абароннай ініцыятывай. Дапоўніць яе плануецца стварэннем у Сувалкскім калідоры свабоднай эканамічнай зоны. Гэта дазволіла б фінансаваць у тым ліку і абаронныя праграмы.
Польшча, верагодна, падтрымае літоўскую задуму: Варшава праводзіць актыўную мілітарызацыю і толькі за 2025 год падпісала ваенных кантрактаў на 25 млрд долараў.
Супраць палігона пратэстуюць тысячы літоўцаў, бо на гэтую задуму ў фермераў канфіскуюць дзясяткі гектараў зямлі. Але ўладам, як звычайна, не да людзей.















