3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Палітычны хаос у Румыніі: прэм'ер падаў у адстаўку, а з Джарджэску знялі шэраг абмежаванняў
У Румыніі вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў справакавалі палітычны хаос.
У адстаўку падаў мясцовы прэм'ер, ён заявіў, што перамога правых з'яўляецца і яго віной. Адначасова адзін з мясцовых судоў зняў шэраг абмежаванняў і падпіску аб нявыездзе з Кэліна Джарджэску - таго самага палітыка, з-за якога вынікі выбараў у краіне ўжо аднойчы адмянялі.
Цалкам верагодна, што ўлады Румыніі спрабуюць адыграць назад у палітычным канфлікце: лідар выбарнай гонкі Сіміон раней абвясціў, што плануе зрабіць Джарджэску прэм'ер-міністрам у выпадку сваёй перамогі.
Разам з тым, здавацца праціўнікі правых не плануюць - у румынскіх сацсетках распаўсюджваюцца заклікі да забойства верагоднага будучага прэзідэнта. На вуліцах гарадоў з'явіліся стыкеры, у якіх Сіміон аб'яўляецца законнай мэтай так званых антыфашыстаў.