3.75 BYN
2.94 BYN
3.41 BYN
Паміж Мінскам і Масквой будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі "Ластаўка"

Мінск і Масква дамовіліся аб запуску дадатковых хуткасных цягнікоў "Ластаўка" паміж гарадамі. Такое рашэнне было прынята на сустрэчы пасла Аляксандра Рагожніка з генеральным дырэктарам - старшынёй праўлення ААТ "Расійскія чыгункі" Алегам Белазёравым, паведамляе БЕЛТА.
Бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў сферы чыгуначных зносін. Абмяркоўвалася пашырэнне пасажырскіх і грузавых перавозак, выкананне рашэнняў па забеспячэнні прыгарадных зносін, мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры партоў, а таксама будаўніцтва высокахуткаснай магістралі па маршруце Масква - Мінск - Масква.
"Дасягнута дамоўленасць наконт запуску дадатковых цягнікоў "Ластаўка" паміж сталіцамі Беларусі і Расіі", - праінфармавалі ў дыпмісіі.
"Аляксандр Рагожнік падзякаваў расійскім партнёрам за арганізацыю і ўдзел у культурна-адукацыйным праекце "Цягнік Памяці", які прайшоў у гарадах Беларусі і Расіі з 20 чэрвеня па 5 ліпеня", - дадалі ў прэс-службе.