3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Польшча ўсумнілася ў праве ЗША быць вядучымі ў перамовах па Украіне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Варшава ўсумнілася ў праве ЗША на вядучую ролю ў перамовах па Украіне. Кіраўнік МЗС польскага рэжыму лічыць, што на яе можа прэтэндаваць толькі той, хто больш укладвае сродкаў. А падтрымка Вашынгтона звялася да продажу Еўропе ваеннай тэхнікі, якую тая, у сваю чаргу, аддае Украіне.
Пры гэтым, калі еўрапейцы не змогуць навязаць сваю перагаворную пазіцыю Расіі і ЗША, то самі, па словах Варшавы, возьмуць на сябе спансаванне Кіева для працягу ваеннага канфлікту.
Прэм'ер Даніі падчас Мюнхенскай канферэнцыі наракала на чырвоныя лініі ў выкарыстанні заходняй дальнабойнай зброі. Яна назвала гэта праблемай Еўропы ва Украіне і заклікала дазволіць удары УСУ углыб Расіі.















