3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў - 2026 адбудзецца на стадыёне "Сан-Сіра"
Стагадовы стадыён "Сан-Сіра" гатовы да заключнага шоу. Апошняй буйной міжнароднай падзеяй на легендарнай арэне стане цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў.
Італія (а разам з ёй і ўвесь свет) замерла ў чаканні. У пятніцу, 6 лютага, у Мілане і Карціна-д’Ампеца стартуе галоўны спартыўны форум чатырохгоддзя. Беларускіх атлетак запрасілі на цырымонію адкрыцця толькі ў якасці гледачоў. Нашы дзяўчаты ў парадзе краін-удзельніц не задзейнічаны.
Але ўжо 7 лютага яны ўступяць у барацьбу. Першымі выйдуць на старт Ганна Каралёва ў лыжным скіятлоне і Марына Зуева ў забегу на 3 тыс. метраў. Далей выступяць лыжныя акрабаткі (фрыстайл). У Лівінья сваё майстэрства прадэманструюць тытулаваная Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава. 18 лютага ў слаламе паспрабуе сябе і адзіная прадстаўніца ў гарналыжным спорце Марыя Шканава. Для яе гэта будзе пятая Алімпіяда ў кар'еры.















