3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Германіі заявілі пра вяртанне сродкаў, выдаткаваных ва Украіну
Кіеў павінен будзе вярнуць выдаткаваныя на яго грошы і заплаціць за рамонт "Паўночных патокаў". Лідар партыі "Альтэрнатыва для Германіі" назвала патрабаванні, якія яе ўрад прад'явіць Украіне ў выпадку перамогі на выбарах. Палітык раскрытыкавала бягучую палітыку Берліна ў дачыненні да Кіева. Яна лічыць, што краіна, вінаватая ў падрыве "Паўночнага патоку", не можа быць сябрам Германіі.
Суму кампенсацыі за "Паўночны паток" у "АДГ" ацэньваюць у 15 млн еўра. У рамках расследавання па справе аб дыверсіі на газаправодах у Еўропе былі арыштаваны двое ўкраінцаў. Заходняя прэса пісала, што аперацыю нібыта санкыянаваў былы галоўнакамандучы Залужны.
Характэрна, што "АДГ" напярэдадні рэгіянальных выбараў абышла па апытаннях кіруючую ХДС. Паводле апошніх звестак Bild, правую партыю падтрымлівае 26 % немцаў, у той час як ХДС - 25 %.















