3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
У кінатэатры "Піянер" адбылася прэм'ера першага беларускага 3D-мультфільма "Песня Сірын"
"Лістапад" фільмаў ідзе ў пяці кінатэатрах сталіцы. Юбілейны форум прывёз стужкі з 48 краін свету і дорыць тэт-а-тэт з сапраўды народнымі акцёрамі.
2 лістапада 2024 года адкрыўся "Лістападзік" - дзіцячы конкурс фільмаў у кінатэатры "Піянер". Адкрылі фестываль першым анімацыйным 3D-фільмам "Песня Сірын". Сцэнарый для яго быў у кінастудыі "Беларусьфільм" з 2019 года. Ён доўга праляжаў на паліцы. І вось, нарэшце, рэжысёр Алена Турава зрабіла выдатную гісторыю, якая заснавана на легендах славянскай міфалогіі. Расказваецца яна з дапамогай двух школьнікаў.
Беларуская 80-хвілінная анімацыйная гісторыя ўдзельнічае ў конкурсе "Лістападзік" разам з астатнімі шасцю стужкамі. Ёсць фільмы з Бразіліі, Мексікі, Харватыі, Іспаніі і два фільмы прэзентавала Расія. Вядома, ацэньваць будзе прафесійнае журы.
Увага шматлікіх кінаманаў 2 лістапада будзе прыкавана да кінатэатра "Цэнтральны" - там ідзе паказ асноўнага конкурсу гульнявога кіно. Вядома, "Лістапад" будзе кружыць прэм'ерамі, унікальнымі стужкамі, якія дасталіся дзякуючы добрым кантактам беларусаў.