3.72 BYN
2.87 BYN
3.42 BYN
У Пакістане вызвалілі пасажыраў захопленага цягніка
У Пакістане завяршылася найбуйнейшая антытэрарыстычная аперацыя. Удалося вызваліць 425 заложнікаў. У паліцэйскай аперацыі з прыцягненнем арміі былі забіты 50 тэрарыстаў, пры гэтым загінулі 27 чалавек з ліку асоб, якіх утрымлівалі злачынцы.
Нагадаем, што захоп заложнікаў здарыўся яшчэ 11 сакавіка, тады на адзін з мясцовых цягнікоў напалі радыкалы. Сярод захопленых апынуліся прыблізна 100 салдат пакістанскай арміі. Улады на перамовы з тэрарыстамі ісці адмовіліся.















