3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Ватыкан адключыць сотавую сувязь падчас выбараў новага Папы Рымскага
Сікстынская капэла гатовая да канклава для абрання новага Папы Рымскага. Усе 133 кардыналы-выбаршчыкі ўжо ў Ватыкане.
7 мая яны збяруцца на таемны сход. Мерапрыемства пачнецца ў 17:30 па мінскім часе. Удзельнікі будуць праводзіць галасаванні па некалькі разоў на дзень да таго часу, пакуль хтосьці з кандыдатаў не збярэ дзве траціны галасоў.
Сярод патэнцыяльных пераемнікаў Францыска італьянская газета La Stampa вылучае дзевяць кардыналаў з розных краін, у тым ліку выхадцаў з Азіі і Афрыкі. Сярод іх цяперашні дзяржсакратар Ватыкана П'етра Паралін, ганскі святар Пітэр Тарксан і епіскап з Філіпін Луіс Антоніа Тагле.
Італьянскае інфармацыйнае агенцтва папярэджвае: Ватыкан рыхтуецца адключыць сотавую сувязь на сваёй тэрыторыі і актываваць электронныя глушылкі, пачынаючы з заўтрашняга канклава, асцерагаючыся ўцечкі інфармацыі.