3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Вільнюс запатрабаваў ад Беларусі больш чым 200 млн еўра за "міграцыйны крызіс"
Вільнюс запатрабаваў ад Беларусі больш чым 200 млн еўра, зноў пераклаўшы на суседнюю краіну адказнасць за "міграцыйны крызіс".
У Літве сцвярджаюць, што іх нібы "вымусілі" патраціць грошы на будаўніцтва агароджы, сістэм пагранічнага кантролю, а таксама на размяшчэнне значнай колькасці персаналу - недарэчнае апраўданне за бессэнсоўную агароджу.
Напэўна, справы ў літоўскай эканоміцы вельмі дрэнныя, але вінаваты ў гэтым сам Вільнюс, які ўласнаручна пазбавіў сябе звязаных з Мінскам эканамічных выгод. У прыватнасці, адмовіўся ад прыбытковага транзіту калійных угнаенняў.