3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Моцнае землетрасенне ў Афганістане: загінулі каля 500 чалавек, больш як 1000 атрымалі раненні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Тэрміновыя паведамленні з Афганістана. У выніку разбуральнага землетрасення загінулі каля 500 чалавек, больш як 1000 атрымалі раненні. Падземныя штуршкі зафіксаваны на ўсходзе краіны недалёка ад горада Джэлалабад, магнітуда склала 6,0.
Дзясяткі дамоў пахаваны пад заваламі. Улады заклікаюць гуманітарныя арганізацыі аказаць дапамогу ў выратавальных працах у аддаленых горных раёнах, у некаторыя з-за апоўзняў і паводак можна дабрацца толькі па паветры.
Водгалася землетрасення адчуваліся таксама ў Пакістане і Індыі.