3.77 BYN
2.82 BYN
3.19 BYN
21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень медыцынскіх работнікаў
Штодня 24/7 медыкі стаяць на варце здароўя. 21 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў. Яго святкуюць штогод у трэцюю нядзелю чэрвеня. Лепшыя з лепшых прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды і прымаюць віншаванні.
Клапатлівыя рукі Таццяны Савіч, спагадлівае сэрца і прафесіяналізм - сапраўдная апора для кожнага малыша. Урач-педыятр прызнаецца, што ў ролі мамы яна не толькі дома, але і на працы, бо пацыенты - таксама яе дзеці.
Дзень Таццяны Іосіфаўны распісаны літаральна па хвілінах: прыёмы, наведванне пацыентаў дома, кансультацыі па прафілактыцы, вакцынацыі і лячэнне. Сёння здароўе дзяцей - галоўны прыярытэт.
Для кожнага ўрача і медыцынскай сястры сёння дапамагаць людзям - адно з галоўных прызванняў у жыцці (гл. відэа).















