3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пракаменціравала гібель парадзіхі і немаўляці ў Дзяржынскай ЦРБ
Міністэрства аховы здароўя Беларусі афіцыйна пракаменціравала гібель 26-гадовай парадзіхі і немаўляці.
8 сакавіка ў Дзяржынскую ЦРБ пацыентка звярнулася па прычыне падцякання каляплодных вод і пагрозы заўчасных родаў. Было праведзена абследаванне, прызначана лячэнне.
Маладая жанчына была замужам і рыхтавалася стаць мамай упершыню. За месяц да трагедыі яна пайшла на бальнічны па цяжарнасці. Тэрмін складаў каля 34 тыдняў, пара чакала дзяўчынку.
Леанід Недзень, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі:
"Міністэрства аховы здароўя выказвае шчырае спачуванне сям'і жанчыны, якая памерла 8 сакавіка ў Дзяржынскай ЦРБ. Паведамляем, што зараз працуе спецыяльная камісія ў складзе няштатных спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, ацэньваюцца ўсе этапы аказання медыцынскай дапамогі. Канчатковы дыягназ будзе ўстаноўлены пасля атрымання выніку паталагаанатамічнага ўскрыцця і правядзення судова-медыцынскай экспертызы".
Фота БЕЛТА















