3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі стартавала інфармацыйна-адукацыйная антынікацінавая акцыя
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі стартавала інфармацыйна-адукацыйная антынікацінавая акцыя. Яна праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя.
У кожным рэгіёне адбудуцца святы здароўя, тэматычныя вечары, спаборніцтвы, конкурсы, выставы, віктарыны. Медыкі нагадваюць, што тытунёвы дым утрымлівае звыш 4 тысяч хімічных злучэнняў, з якіх 43 - небяспечныя канцэрагены і радыеактыўныя рэчывы. Адмова ад курэння зніжае рызыку многіх сур'ёзных захворванняў і паляпшае якасць жыцця.
Завершыцца акцыя ў Мінску 21 лістапада. Маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць у гандлёвых цэнтрах, ВНУ і на вакзалах.















