3.72 BYN
2.97 BYN
3.49 BYN
У Мінпрацы растлумачылі, як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэту і маладым спецыялістам

Як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэту і маладым спецыялістам, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, піша БЕЛТА.
У ведамстве растлумачылі, што ў сітуацыі, калі малады работнік уладкаваўся на працу і неўзабаве захварэў, прымецца ў разлік яго фактычны заробак, калі ён быў. У тым выпадку, калі сярэднедзённы заробак для разліку бальнічнага атрымаецца вельмі маленькі, за аснову будзе ўзяты памер мінімальнай заработнай платы.
У сваю чаргу для мам, якія знаходзіліся ў водпуску па доглядзе за дзіцем, выйшлі на працу, адпрацавалі менш за месяц і пайшлі на бальнічны, у разлік бярэцца фактычны заробак або мінімальная зарплата. А таксама з разліковага перыяду водпуск па доглядзе за дзіцем выключаецца. У Мінпрацы адзначылі, што як правіла, сярэднедзённы заробак будзе высокі. Але калі не, то прымецца разлік з мінімальнай заработнай платы.