3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Амаль 70 тыс. гектараў. Гаспадаркі Мінскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых культур
Важны этап аграрнага цыкла - сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых культур, а гэта амаль 70 тыс. гектараў. Адначасова вядзецца падрыхтоўка да сяўбы цукровых буракоў і кукурузы.
Працуюць аграрыі і ў такім стратэгічным напрамку, як вырошчванне кармавой травы. Так, у гаспадарцы "Племзавод Чырвоная Зорка" Клецкага раёна пад шматгадовую траву задзейнічаюць у тым ліку і землі пасля меліярацыі. Такія глебы прыносяць аграрыям больш аддачы. А для такой культуры, напрыклад, як люцэрна ўносяцца арганічныя і мінеральныя ўгнаенні.
"Племзавод "Чырвоная Зорка" развівае і жывёлагадоўлю. Тут стаў працаваць новы прафілакторый для цялят. Акрамя таго ў гаспадарцы ўзводзяць малочна-таварны комплекс, які зможа прыняць 800 кароў. А гэта дадатковы патэнцыял прадпрыемства.
У 2025 годзе ва ўсёй Мінскай вобласці ўзвядуць каля 25 новых малочна-таварных комплексаў.