3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Беларускаму Мінпраму - 30 гадоў
Беларускаму Мінпраму 23 верасня спаўняецца 30 гадоў. У сістэму міністэрства ўваходзяць дзясяткі прадпрыемстваў: БелАЗ, МТЗ, МАЗ, Гомсельмаш і іншыя сусветна вядомыя брэнды, якія Беларусь захавала з савецкіх часоў. Нягледзячы на знешнія выклікі, сёння яны працуюць устойліва і развіваюцца. І, вядома, прыносяць краіне добры прыбытак.
Прамысловасць - галіна стратэгічная для беларускай эканомікі. На яе прыпадае чвэрць ВУП. Прыкладна такая жа доля і па колькасці занятых у гэтай сферы. На вытворчасцях працуюць амаль 900 тыс. чалавек. І галоўнае - атрымліваюць вынік.
За 8 месяцаў аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 7 % і перавысіў 133 млрд рублёў. Галіна зарабляе і на экспарце. У геаграфіі 60 краін. Зараз асаблівы акцэнт робіцца на краінах далёкай дугі.