3.68 BYN
2.99 BYN
3.49 BYN
Беларусь адзначае Дзень бацькі
21 кастрычніка словы любові і падзякі прымаюць нашы таты. У Беларусі адзначаюць адно з самых маладых святаў - Дзень бацькі. Яно ўстаноўлена ў нашай краіне ўказам Прэзідэнта ў 2022 годзе.
Свята яшчэ раз нагадвае аб неабходнасці ўмацавання інстытута сям'і і шлюбу, а таксама падкрэслівае важнасць абодвух бацькоў у выхаванні дзіцяці. Паводле статыстыкі, у сярэднім на вядзенне гаспадаркі і догляд дзіцяці беларускі бацька траціць 2 гадзіны 46 хвілін.
Да свята ў краіне склалі і статыстычны партрэт бацькі: гэта жанаты гараджанін, які мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, працуе ў будаўнічай або транспартнай сферы.
Сёння ў Беларусі пражываюць амаль 3 млн 300 тысяч мужчын. Кожны пяты - жыхар сталіцы. У большасці гэта гараджане і толькі амаль 23 % пражываюць у сельскай мясцовасці.
Усяго ў Беларусі 43 920 сямей, у якіх ёсць бацька і дзеці да 18 гадоў. Большасць бацькоў - больш як 73 % - выхоўваюць адно дзіця, амаль 23 % - таты з двума дзецьмі і каля 4 % - шматдзетныя.