3.68 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Алейнік: Толькі шматпалярны свет можа забяспечыць роўную і непадзельную бяспеку
Толькі шматпалярны свет можа забяспечыць роўную і непадзельную бяспеку. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацбяспецы Сяргей Алейнік на 151-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза.
Яна праходзіць гэтымі днямі ў Жэневе. Сенатар акцэнтаваў увагу на прычынах, якія выклікалі дэградацыю архітэктуры міжнароднай бяспекі, складаную сітуацыю ў рэгіёне Усходняй Еўропы, уключаючы канфлікт ва Украіне - гэта ігнараванне прынцыпу непадзельнасці бяспекі асобнымі краінамі Захаду.
Таксама адзначыў той факт, што ёсць краіны, якія па-ранейшаму працягваюць эскалацыю канфліктаў і выкарыстоўваюць іх для стварэння яшчэ большых ачагоў напружанасці. Сяргей Алейнік падкрэсліў міралюбную палітыку Беларусі і яе імкненне ўмацоўваць міжнародны мір і бяспеку.















