3.70 BYN
2.98 BYN
3.49 BYN
У Акадэміі кіравання стартавала стажыроўка для дзяржаўнай грамадзянскай службы Расіі
20 кастрычніка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі стартавала стажыроўка для прадстаўнікоў федэральнага кадравага рэзерву дзяржаўнай грамадзянскай службы Расіі.
У Мінск прыехалі больш як 70 удзельнікаў. На працягу тыдня яны будуць наведваць ключавыя прадпрыемствы нашай краіны і знаёміцца з інавацыйнымі праектамі ў розных галінах. Напрыклад, ПВТ дасць магчымасць азнаёміцца з тым, як у Беларусі рэалізуюцца праграмы інтэграцыі навукі ў практыку. Акрамя таго, удзельнікі стажыроўкі адправяцца ў Брэст, дзе вывучаць турыстычны і транзітны аграпрамысловы патэнцыял рэгіёна ў рамках СНД. Таксама госці азнаёмяцца з асаблівасцямі патрыятычнага выхавання моладзі ў нашай краіне.
Такога ўзроўню адукацыйная праграма прэзідэнцкімі акадэміямі Беларусі і Расіі рэалізуецца сумесна ўпершыню.