3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Патэнцыял Беларусі: навукоўцы НАН распрацавалі касмічны спадарожнік
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварылі спецыялізаваны касмічны апарат для зандзіравання іанасферы. Спадарожнік ужо размешчаны ў пускавым кантэйнеры і чакае адпраўкі на арбіту.
Калі гаварыць простай мовай, то даныя са спадарожніка дапамогуць прадказваць узнікненне магнітных бур. У Беларусі гэту тэму пачалі адпрацоўваць на практыцы 4 гады таму.
Папярэдне запуск спадарожніка плануецца на канец снежня. Беларусь працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі ў касмічнай галіне.















