3.70 BYN
2.98 BYN
3.49 BYN
У Літве каля мяжы з Беларуссю НАТА праводзіць вучэнні "Моцны грыфон"
НАТА праводзіць чарговыя вучэнні каля межаў з Беларуссю. 2,5 тыс. вайскоўцаў, у тым ліку з Польшчы і ЗША, накіраваныя на літоўскі палігон Пабрадэ (усяго за 15 км ад беларускай мяжы) для ўдзелу ў манеўрах "Моцны грыфон".
Паўночнаатлантычны альянс называе гэтыя манеўры ключавымі для абароназдольнасці. Зрэшты, гэтую стандартную фармулёўку мы чуем штораз, калі ваенная тэхніка НАТА набліжаецца да межаў Саюзнай дзяржавы.
Вучэнні прадоўжацца да 31 кастрычніка.
Тым часам на паўднёвым флангу НАТА пачынаюцца яшчэ больш масавыя вучэнні "Дакійская восень". У Румыніі і Балгарыі будуць разгорнуты 5 тыс. вайскоўцаў і 1,2 тыс. адзінак тэхнікі з 10 краін альянсу.
Гэтыя манеўры - фінальны крок ва ўзмацненні групоўкі альянсу да ўзроўню цэлай брыгады. Заяўленая мэта - поўная інтэграцыя сіл на ўсходнім флангу.