3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Два буйныя комплексы па адкорме бычкоў узвядуць у Мінскай вобласці
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мясная жывёлагадоўля - як важкі "драйвер" развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі. У Мінскай вобласці ўзвядуць два буйныя комплексы па адкорме бычкоў. Кожны на 2400 галоў. Яны размесцяцца ў Нясвіжскім раёне.
Адначасова працягваецца работа па вырошчванні спецыялізаваных парод буйной рагатай жывёлы з каштоўнымі якасцямі мяса ялавічыны. Так, на прадпрыемстве "БелІнтэрГен-агра" ва Уздзенскім раёне займаюцца размнажэннем быкоў абердзін-ангускай пароды з дапамогай генетычнага матэрыялу з Паўночнай Амерыкі. Гэты від жывёлы трапляе на племянныя сельгаспрадпрыемствы. А ў перспектыве яны могуць стаць асновай для вытворчасці ялавічыны ў Мінскай вобласці (гл. відэа).















