3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Дзе знаходзіцца "Рублёўка" для гнядых і чым карыснае малако чырвоных кароў
Аўтар:Аляксей Кандраценка
З 3 па 7 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры праходзіла спецыялізаваная выстава "Белагра", на якой дэманстраваліся найноўшыя распрацоўкі і дасягненні ў сферы АПК.
Традыцыйна "Белагра" – гэта пляцоўка для новых кантактаў і кантрактаў. Іх заўсёды прасцей заключаць не ў стэрыльных офісных кабінетах, а, што называецца, на натурнай пляцоўцы. Сельская гаспадарка – цяжкая і годная праца, і яе працаўнікі не толькі людзі, але яшчэ і каровы.
У Беларусі ствараюць унікальную пароду кароў, малако якіх тлустае, мае шмат бялку, а піць яго могуць нават алергікі. Селекцыйны праект з чырвонымі каровамі працягваецца ўжо пяць гадоў (што па мерках жывёлагадоўлі няшмат), і ўжо ёсць вынікі. Падрабязнасці ў відэа.