3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Эксперыментальная база "Крынічная" гатова прапанаваць аграрыям элітныя сарты беларускай кукурузы
Эксперыментальная база "Крынічная" гатовая прапанаваць аграрыям высокапрадукцыйныя сарты насення кукурузы. Для Беларусі гэта стратэгічная культура, з якой вырабляюць высокаэнергетычны канцэнтраваны корм для буйной рагатай жывёлы і птушак.
Айчынныя гібрыды таннейшыя за прывазныя, да таго ж па ўсходжасці, памерах катахоў і вышыні не ўступаюць імпартным. Па фракцыйнасці яны вытрымліваюць еўрапейскія стандарты. Пры выкананні тэхналогій адаптаваная да беларускага клімату эліта з кожнага гектара здольная даваць па 100 і больш цэнтнераў збожжа.